Спадчына: Туры
Панядзелак, 15 Верасень 2025 12:25
2025 г. — 85 гадоў з часу перадачы трактара ХТЗ-15/30, першага ў Давыд-Гарадоцкім раёне, на машынна-трактарную станцыю (1940)
У г. Пінску ля музея Беларускага Палесся ўстаноўлены на пастамент трактар ХТЗ-15/30, які мае адметную гісторыю. Выраблены на Харкаўскім трактарным заводзе ў 1930-я гг. пад № 1126. Прызначаўся для работы на ворыве з двух- і трохкорпусным плугам, з навяснымі сельскагаспадарчымі прыладамі, прываду стацыянарных машын.
Пятніца, 18 Снежань 2020 11:20
3 студзеня 2020 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Ніны Фёдараўны Бакунец (1945), перадавіка жывёлагадоўлі, Героя Сацыялістычнай Працы (1966)
Ніна Фёдараўна Бакунец нарадзілася 3 студзеня 1945 г. у вёсцы Туры Давыд-Гарадоцкага раёна Пінскай вобласці (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. З маленства прывучана да працы. Пасля заканчэння сямігодкі пайшла працаваць паляводам у мясцовы калгас «17 Верасня».